Дакрануцца да даўніны …

Автор:Т.З.Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”

Дакрануцца да даўніны, у прамым сэнсе гэтага слова, змаглі супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” дзякуючы намаганням прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. У якасці падарунка да прафесійнага свята, дня медыцынскага работніка, для супрацоўнікаў бальніцы было арганізавана падарожжа па Беларусі.

Уладкаваўшыся у мяккіх крэслах камфартабельнага аўтобуса, пад прыемны расповед экскурсавода , накіраваліся ў першы пункт падарожжа – горад з мілагучнай назвай Нясвіж. А надвор"е ў гэты дзень так і нашэптвала: ідзі і пакланіся гэтым гістарычным мясцінам. Пазнаёміўшыся з архітэктурай касцёла і пахавальняй старажытнага роду Радзівілаў накіраваліся ў музейна-паркавы ансамбль. Сваёй веліччу сустрэў турыстаў замкавы комплекс, акружаны глыбокім ровам з вадой. З пачуццём, якога нельга апісаць словамі, прайшлі па брукаванай дарозе і апынуліся ў старажытным двары. Усе дружна, як па камандзе, спыніліся і заварожаныя магутнасцю і велічнасцю пабудоў разглядалі з замілаваннем замкавы комплекс. Спакойны голас экскурсавода і яго расповяд пра гісторыю замка і яго гаспадароў заклікаў пераступіць парог і акунуцца сам-насам у гісторыю знатнага роду. Ногі быццам бы самі паняслі па пакоях замка-музея, па старажытных лесвіцах. З цікавасцю разглядалі пакоі, дзе гаспадары адпачывалі, прыймалі гасцей і бавілі час, дзе праходзілі званыя абеды, залы для танцаў і залы з утульнымі крэсламі для сяброўскіх размоў. Асаблівую ўвагу звярнулі на сябе каміны, якіх у замку вялікая колькасць, для абагрэву пакояў. Адзін не падобны да другога: рознай формы і вышыні. А кафля, з якой яны зроблены, не падобна адна на другую, кожная з выявай герба знатнага рода. Працягваючы падарожжа па замку, пераходзячы з залы ў залу, узнікала жаданне сесці ва ўтульнае крэсла, заплюшчыць вочы і зазірнуць у мінулае. Але знаёмства з родам Радзівілаў працягваецца і мы са сцен старажытнага замка пераходзім у, не менш, старажытны парк з вялікай колькасцю старых дрэў, прывезеных з розных краін свету. Прагульваючыся па алеях парка нельга прайсці не затрымаўшыся каля камня, які паводле аповедаў здзейсняе жаданні яго наведвальнікаў, іншых скульптурных кампазіцый і кожны з іх мае сваю непаўторную легенду, звязаную з гісторыяй архітэктурнага комплекса.
 
Развітаўшыся з Нясвіжам, рушылі у накірунку гарадскога пасёлку Мір. Гісторыя Мірскага замка не менш цікавая. Ён сустрэў сваёй урачыстай веліччу і якойсць загадкавасцю ўжо на падаходзе да самых варот. Гісторыя гэтага помніка архітэктуры больш трагічная. Аб падзеях, якія адбываліся каля сцен і ў сценах гэтага велічнага будынка ў розныя часы распавялі супрацоўнікі музейна-замкавага комплексу. Шкада, што мураваныя сцены не могуць расказаць больш пра радасці і смутак, якія яны бачылі на сваім вяку. Але хочацца ад шчырага сэрца падзякаваць тым людзям, якія змаглі з любоўю зберагчы гэтую багатую і дарагую для кожнага з нас часцінку даўніны. Нездарма кажуць: не помнячы сваю гісторыю, цяжка глядзець у будучыню.
 


все новости

Новости

15.12.17
Гомельский обком профсоюза работников здравоохранения проводит новогодний этап благотворительной акции...
подробнее
15.12.17
В г.Бресте прошли областные соревнования среди работников здравоохранения по бильярду
подробнее
14.12.17
Более трехсот молодых специалистов, пришедших в этом году в лечебные учреждения города Гродно,...
подробнее

Поиск по сайту

Календарь

Фотогалерея

1 
2 
3 
4 
5 
6 
7 
8 









Rambler's Top100